Get Mystery Box with random crypto!

Народны мастак Беларусі, прафесар Барыс Герлаван працуе ў Нацы | Культура і Мастацтва

Народны мастак Беларусі, прафесар Барыс Герлаван працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы акурат 60 гадоў (тэрмін, амаль немагчымы ў наш імклівы час, калі сродкі сувязі дазваляюць кожнаму адчуць сябе чалавекам свету). Да цудоўнага творчага юбілею дадаўся яшчэ адзін — асабісты, на чвэрць стагоддзя большы. Чым не нагода пагаварыць пра ролю Барыса Федасеевіча ў беларускім мастацтве?

Мяне шмат куды запрашалі: і ў оперны галоўным мастаком, і ў Кіеў, у тэатр імя Івана Франко. Я ганаруся, што не падвёў купалаўцаў. Бо словы «тэатр імя Янкі Купалы» гучаць горда: гэта беларуская нацыянальная спадчына.

Тэатральнае мастацтва перажывае сёння своеасаблівы крызіс. У век інфармацыйных тэхналогій з’явіўся іншы глядач — не такі, як прадстаўнікі ранейшых пакаленняў. І яго трэба выхоўваць.

Поўнае інтэрв'ю