Get Mystery Box with random crypto!

Прывітанне, паважаныя чытачы! Сёння адзначаецца Дзень выразанн | Культура і Мастацтва

Прывітанне, паважаныя чытачы!
Сёння адзначаецца Дзень выразання сняжынкі з паперы, што будзе выдатнай нагодай вярнуцца ў дзяцінства і ўвасобіць фантазіі ў жыццё. Да таго ж сняжынкі выдатна ўпрыгожаць вашу хату ці працоўнае месца ў перыяд зімовых свят! А калі ўпрыгожанні ўжо на сваіх месцах, то прапануем спланаваць культурны вольны час. Афіша на аўторак – ніжэй

г. Брэст
Выстава «З хатняй калекцыі»
10.00–20.00
Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна
б-р Шаўчэнкі, 3

г. Гродна
Казка пра страчаныя Каляды
16.00
Музей гісторыі рэлігіі
вул. Замкавая, 16

г. Віцебск
Выстава «Грані зімовай рэальнасці»
10.00–18.00
Мастацкі музей
вул. Леніна, 32

г. Мінск
Канцэртная праграма «Бліскучыя танцы»
19.00
Канцэртная зала «Верхні горад»
пл. Свабоды, 23А