Get Mystery Box with random crypto!

Прывітанне! У апошні час паступае інфармацыя, што ў хуткім час | КПД. Коалиция протестных дворов

Прывітанне!
У апошні час паступае інфармацыя, што ў хуткім часе магчыма мабілізацыя.

Мабілізацыя - мерапрыемства, накіраваныя на прывядзенне ўзброеных сіл і дзяржаўнай іфраструктуры ў ваеннае становішча ў сувязі з надзвычайнымі абставінамі ў ім ці ў свеце. Яна можа быць поўнай ці частковай.
У выпадку яе аб'яўлення, мабілізаваць могуць грамадзян краіны, якім ад 18 да 65 гадоў і якія стаяць на воінскім уліку.

• Каго не мабілізуюць?

Не мабілізуюць тых, хто не стаіць на воінскім уліку. З яго здымаюць, калі:
- чалавек прызнаны непрыдатным да ваеннай службы (не прыдатны ў мірны час не адносіцца да гэтага);
- знаходзіцца ў турме ці калоніі;
- знаходзіцца пад крымінальным праследам;
- не мае грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
- мае пашпарт серыі PP.

• Што цягне за сабой ваеннае становішча?

Поўнаўладны кантроль над людзьмі (чытай як нявольніства). Улады атрымаюць права:
- канфіскаваць вашу маёмасць;
- рэгламентаваць рэжым працы прадпрыемстваў і ўстаноў;
-- забараняць з'яўленне на вуліцы праз пэўны час, абмяжоўваць вулічны рух;
- праводзіць ператрусы асоб, якія будуць здавацца ім падазронымі;
- устанавіць нормы атрымання харчовых і прамысловых тавараў для насельніцтва.
Ва ўмовах ваеннага становішча ўезд і выезд за межы краіны забаронены.

• Што рабіць?
Ёсць два выхады: альбо пакінуць краіну, калі гэта магчыма, альбо ўзяць справу ў свае рукі і падрыхтавацца аказаць годнае супраціўленне рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.
Унутры краіны гэта Рой і сілавы запас Палка Каліноўскага (удзел у розных праграмах адзін другому не супярэчыць). Калі цябе ўжо няма ў Беларусі, то ўступай у полк Каліноўскага.

Нажаль, іншых варыянтаў няма. Так, можна атрымаць адтэрміноўку ад мабілізацыі, але толькі часова. На пэўны перыяд і ў пэўных выпадках. Але ў выпадку вайсковага становішча нічога не дапаможа

P.s. мы ўсё яшчэ лічым, што ў нас прававая дзяржава? Нажаль, даўно ўжо разумеем, што ваеннае становішча могуць і не ўводзіць, а рабіць будуць усё што пажадаюць.

Нагадваем:

Супраціў бывае розным.
Тут вы знойдзеце карысную інфармацыю аб барацьбе

Калі Вы пойдзеце ваяваць, пры першай магчымасці здавайцеся ВСУ. Інструкцыю можна знайсці тут.

Калі вы не падлягаеце прызыву і хочаце быць карысным супраціву — далучайцеся да Роя.

Чакаць ці рыхтавацца? Выбар кожны робіць для сябе сам. Але без нас не будзе свабоднай Беларусі!