Get Mystery Box with random crypto!

У свежым нумары 'На страже' МУС растлумачыў, чаму так дрэнна с | Кола's

У свежым нумары "На страже" МУС растлумачыў, чаму так дрэнна ставіцца да раварыстаў:

"У пачатку калоны намаляваліся прафесійныя "павадыры" — раварысты ў поўнай ахоўнай экіпіроўцы, у якіх да таго ж былі пераносныя музычныя калонкі і нават горны! Як кажуць, усё што трэба для "свята", — піша аўтар ведамаснай газеты пра нядзельны марш 25 кастрычніка.

У раварыстах сілавікі бачаць "разведчыкаў" і "павадыроў". За апошнія дні мы пабачылі некалькі брутальных затрыманняў раварыстаў. Затрымлівалі іх і перад нядзельным маршам 25 кастрычніка, і ўчора падчас вечаровых акцый пратэсту.

З найбольш рэзанансных — брутальная і крывавая гісторыя Мікіты Домрачава, брата біятланісткі Дар'і Домрачавай, які ехаў на ровары ў раёне Зыбіцкай і быў збіты сілавікамі.