Get Mystery Box with random crypto!

Маніпуляцыі са спісамі выбаршчыкаў – сярод найбольш частых пар | Кобрин для Жизни

Маніпуляцыі са спісамі выбаршчыкаў – сярод найбольш частых парушэнняў на ўчастках.

З аднаго боку, камісія можа ўключыць у спісы не ўсіх выбаршчыкаў, каб штучна павысіць працэнт яўкі. З іншага боку, у спісах можна раптам убачыць "мёрвыя душы" ці подпіс пра атрыманы кімсьці бюлетэнь, хоць гэты нехта яго атрымаць ніяк не мог. Як кажуць, прагаласавана "за сябе і за таго хлопца".

У кожнага з нас ёсць магчымасць адсачыць гэтыя "хітрыкі" на сваім участку. Згодна з арт. 21 ВК, вы можаце азнаёміцца са спісам выбаршчыкаў на сваім участку і праверыць у ім свае дадзеныя у любы дзень працы камісіі, пачынаючы з 12 лютага, а на ўчастках у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іг.д. – за 2 дні да рэферэндуму.

Вы мусіце быць у спісе, калі вы – грамадзянін Рэспублікі Беларусь, на дзень рэферэндуму вам споўнілася 18 год і вы зарэгістраваныя па месцы жыхарства або знаходжання на тэрыторыі ўчастка. Пры гэтым грамадзянін можа быць уключаны ў спіс выбаршчыкаў толькі на адным участку (арт. 20 ВК).

Участковая камісія знаёміць удзельнікаў рэферэндуму са спісам грамадзян, разглядае заявы пра няправільнасці ў спісе і вырашае пытанне пра ўнясенне ў яго адпаведных зменаў (арт. 44 ВК).

Калі вас “не знайшлося” ў спісе, вас павінны ў яго ўключыць на падставе пашпарта + штампа ў пашпарце аб рэгістрацыі па месцы жыхарства на тэрыторыі ўчастка для галасавання, ЦІ дакумента, які пацвярджае рэгістрацыю па месцы знаходжання на тэрыторыі ўчастка, ЦІ дакумента, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка (арт. 21 ВК).

Заклікаем паведамляць у ZUBR аб неўключэнні ў спіс або выключэнні са спісу, няправільных дадзеных і недакладнасцях у спісе пра сябе, суседзяў і родных на сваім участку:
Вас няма ў спісе на ўчастку і (ці) вам адмаўляюць унесці вас у спіс пасля пацверджання вашага права галасаваць на ім;
У спіс не ўключаны сваякі ці суседзі, якія маюць права галасаваць на вашым участку, ці адсутнічае частка спісу з суседзямі;
У спіс уключаны сваякі ці суседзі, якія памерлі, ці з'ехалі з Беларусі; ці знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі ці праходзяць тэрміновую ваенную службу;
У спісе насупраць прозвішча сваяка ці суседа, які памёр ці з'ехаў з Беларусі, ці знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі, ці праходзіць тэрміновую вайсковую службу, стаіць роспіс аб атрыманні бюлетэня;
У спіс уключаны грамадзянін, які не дасягнуў на дзень рэферэндуму 18 гадоў.

Нагадваем, што ў чат-боце ZUBR размешчаны падрабязныя навучальныя матэрыялы не толькі пра спісы, але і бюлетэні, і пратаколы, і іншыя складнікі выбарчага заканадаўства. Веды пра іх дазволіць вам адразу заўважаць парушэнні.

Навучыся грамадзянскаму кантролю і дасылай паведамленні пра парушэнні тут https://t.me/zubr_in_bot.
Удзельнічай у грамадзянскім кантролі і назіранні за “рэферэндумам” з ZUBR!
Распавядай пра грамадзянскі кантроль родным, сябрам і калегам.
Сачы за навінамі:
Тelegram-канал https://t.me/zubr_in
Teletype https://teletype.in/@zubr_in
Усе падрабязнасці і зваротная сувязь на https://zubr.in/
Сайт стратэгіі дэмакратычных сіл на "рэферэндуме" https://bit.ly/xx2022-org

Для рэсурсаў ZUBR у Беларусі рэкамендуем выкарыстоўваць VPN
Psiphon Pro для Android
Psiphon Pro для iPhone

#грамадзянскікантроль #назіранне #рэферэндум #zubr #перакрэслірэферэндум #перакрэслібеззаконне