Get Mystery Box with random crypto!

А мы да вас зноў з добрымі навінамі Апошнім часам мы няшмат | Кінаконг | Кіно па-беларуску

А мы да вас зноў з добрымі навінамі

Апошнім часам мы няшмат пісалі ў сацсетках. Але хочам паведаміць, што праца па агучцы фільмаў на беларускую мову працягваецца. Цяпер Кінаконг робіць афіцыйны дубляж фільмаў кампаніі Disney. Цягам года мы агучылі 5 новых стужак, якія вы можаце паглядзець на voka.tv у раздзеле «Сіневока». Сярод іх:
Уверх
Душа
Наперад
Галаваломка
Папялушка

Каб адпавядаць творчым і тэхнічным стандартам кампаніі Disney, нам давялося выйсці на новы прафесійны ўзровень. Наша супраца працягваецца, і зусім хутка вы зможаце ўбачыць яшчэ адзін фільм па-беларуску. Чакайце падарунак на Каляды

P.S. Будзем шчыра ўдзячныя, калі вы падзеліцеся гэтай інфармацыяй з вашымі сябрамі, каб як мага больш людзей змаглі глядзець кіно на роднай мове.