Get Mystery Box with random crypto!

Ужо праз месяц, 21 лютага, увесь свет будзе адзначаць Міжнарод | Израиль за Свободную Беларусь • инфоцентр

Ужо праз месяц, 21 лютага, увесь свет будзе адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы. І беларусы Беластока прапануюць адсвяткаваць яго разам, выразна чытаючы вершы.

Фундацыя Tutaka ў партнёрстве з аб’яднаннем "АБ-БА", Беластоцкім лялечным тэатрам, пры садзеянні Міністэрства Унутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы, а таксама фінансавай падтрымцы горада Беластока аб’явілі конкурс дэкламатараў.

Для таго каб узяць удзел, трэба запісаць відэа з чытаннем верша ці часткі паэмы (не даўжэй за 5 хв.), запоўніць анкету і адправіць усё на адрас konkurs@tutaka.org. Дэдлайн — 10 лютага 2022 года.

Канкурсантамі могуць стаць як дарослыя, так і дзеці, падлеткі. Фінал — 21 лютага ў Беластоку.
Важна! Уважліва прачытайце ўмовы ўдзелу ў конкурсе
.