Get Mystery Box with random crypto!

10 снежня - міжнародны Дзень правоў чалавека Менавіта ў гэты | Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека

10 снежня - міжнародны Дзень правоў чалавека

Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека — эпахальны дакумент, у якім былі абвешчаныя неад’емныя правы, уласцівыя кожнаму чалавеку незалежна ад яго расы, колеру скуры, полу, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага ці сацыяльнага паходжання, маёмаснага, саслоўнага ці іншага становішча.

Сёлета Дзень правоў чалавека прысвечаны тэме «Роўнасць» і артыкулу 1 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека – «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі ў сваёй вартасці і правах».

Тэма роўнасці суадносіцца з Парадкам дня ААН да 2030 года. Яна прадугледжвае барацьбу з глыбока ўкаранелымі формамі дыскрымінацыі, з якім сутыкаюцца найбольш уразлівыя групы, і пошук адпаведных рашэнняў.

Роўнасць, інклюзія і недыскрымінацыя ці, кажучы іншымі словамі, праваабарончы падыход да развіцця – гэта лепшы спосаб скараціць няроўнасць!