Get Mystery Box with random crypto!

Суполка “Жывая Бібліятэка” у партнёрстве з БНСМ 'РАДА' запуска | Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека

Суполка “Жывая Бібліятэка” у партнёрстве з БНСМ "РАДА" запускае курс па вывучэнні інклюзіўнага падыходу для арганізатараў(ак) мерапрыемстваў “ALL Inclusive”.

Мэта курса — расказаць арганізатар(кам) рознага тыпу імпрэз пра патрэбы сацыяльна ўразлівых груп і навучыць метадам уключэння іх у сваю працу

Што будзе?

Вы даведаецеся, як вывучаць патрэбы сваіх мэтавых аўдыторый;

Вы зразумееце, як прыцягнуць на свае імпрэзы новых людзей;

Вы зможаце з дапамогай нашых экспертаў(ак) падрыхтаваць і рэалізаваць праграму па ўключэнні інклюзіўнага падыходу ў сваю працу.

Курс будзе складацца з 6 сесій па 2-3 гадзіны. Асноўныя блокі праграмы будуць арганізаваны ў студзене-красавіку 2022 года. Фармат правядзення – анлайн. Паміж сесіямі ўдзельнікам(цам) будуць давацца хатнія заданні. 

Для навучання на курсе трэба запоўніць форму рэгістрацыі па ссылцы ніжэй да 30 лістапада ўключна. Не пазней за 6 снежня вы атрымаеце адказ на пазначаную ў анкеце пошту.