Get Mystery Box with random crypto!

Вось і прыйшоў час для восеньскіх чытанняў І я вырашыла пача | HOSCIECHKA

Вось і прыйшоў час для восеньскіх чытанняў

І я вырашыла пачаць наша знаёмства з беларускай літаратурай з твора Андрэя Мрыя "Запіскі Самсона Самасуя". Калі ласка, ня бойцеся гэтага твора У савецкія часы яго змаглі выдаць толькі за мяжой. Цяпер 21-ае стагоддзе і радуйцеся, што дакрануцца да гэтага тэкста можам праз Інтэрнэт!

Прапаноўваю чытаць па 3-5 глаў, каб сфармаваць у сабе звычку да чытання! Хто ў дзень зможа прачытаць хоць крышачку - адзначайцеся! Будзем разам радавацца маленькім дасягненням, бо на пачатку нечага новага заўсёды патрэбна падтрымка

*Яшчэ не прыдумала на якую пляцоўку выходзіць з такімі чытаннямі, але пакуль я думаю - давайце вось тут! Пакідайце свае ўражанні пад гэтым посцікам – будзем разам разбірацца, а можа і знаходзіць для сябе новыя сэнсы жыцця

Твор у PDF-фармаце далучаны ніжэй