Get Mystery Box with random crypto!

Праблема. Дзеці чытаюць “дарослую літаратуру”. Напрыклад, як п | HOSCIECHKA

Праблема. Дзеці чытаюць “дарослую літаратуру”. Напрыклад, як падлетак можа зразумець творчасць рэпрасаванага чалавека? Калісьці я мучалася ад гэтага, бо школьная праграма патрабавала. Толькі ў 23 дайшла да таго, што душа просіць твораў такіх аўтараў. І сёння пачну чытаць Андрэя Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”.

Мы маглі пра Мрыя і не даведацца. У яго дзяцінстве бацька заснуў у ложку з цыгарэтай. Добра, што з пажару малога выратавалі.

Мрый – першы ў беларускай літаратуры, хто не крытыкаваў, а вельмі мудра ставіўся да сямейнай нявернасці. Спрабаваў паставіць сябе на месца як мужа, так і жонкі.

Андрэй ледзь не загінуў ад тыфу ў арміі. Пасля выздараўлення толькі сам рабіў сабе ежу.

Пісьменнік шмат часу правёў за кратамі. Падчас першага арышту жонка дапамагала выйсці. А ў апошнім зняволенні ўсе зубы павыбівалі.

Памёр пры “містычных” абставінах. Быў рэабілітаваны толькі пасля смерці. І Мрый ніводнага свайго твора не ўбачыў выдадзеным пры жыцці, усё выйшла пасля смерці і то – за мяжой.