Get Mystery Box with random crypto!

1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна. Канфлік | Haradzienski

1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна.

Канфлікт адразу закрануў наш горад і нашу краіну. Менавіта тады на Заходнюю Беларусь упалі першыя нямецкія бомбы, а 70 тыс. беларусаў у складзе ВП змагалася з нацыстамі, пакуль тыя супрацоўнічалі з камуністамі. Пазней мела месца абарона Горадні перад саветамі, якія занялі нашы землі ды пачалі масавыя тэрор, у тым ліку забойствы, рэпрэсіі і дэпартацыі. Гэты і іншыя факты свядома ігнаруюцца чужым ідэалагічным канструктам "Вав", які пробуе навязаць версію пра "отечественную" вайну з 1941 года. Таму адказ на пытанне калі пачалася і як называлася вайна – гэта лакмусавая паперка не толькі пра веды пра вайну, але часта і светапогляд.