Get Mystery Box with random crypto!

Нядаўна былі апублікаваныя даследаванні, у якіх большасць расі | Haradzienski

Нядаўна былі апублікаваныя даследаванні, у якіх большасць расіян выказалася, што "не бачаць карысці ад заходняй цывілізацыі, дэмакратыі і культуры". Адзін з буйных каналаў беларускага інфаполя пракаментаваў гэта, што мае ўражанне, быццам бы апытанку рабілі ў былой калоніі трэцяга свету.

Улічваючы, што на гэтым канале нават навіны пра вынішчэнне беларускай культуры пішуцца па-расейску, а таксама хапае расійскіх акцэнтаў, узнікае пытанне. Вось ёсць такія ўладальнікі пашпарта РБ, якія амаль усёй душой жылі і жывуць расейшчынай. Музыка, культурныя коды, фільмы, серыялы, кантэнт на YouTube, кантакты з іх роднымі ў масковіі, захапленне Масквой і Піцерам, выдатныя веды пра іх пап-культурныя зоркі (а пра беларускую культуру амаль нічога), прызма на свет праз расійскія (ліберальны) СМІ, сачэнне іхных трэндаў і так далей.

Здавалася б, такія фактычна ментальныя расіяне павінны ведаць пра іх Расію вельмі шмат, але здзіўляюцца, калі ідзе гаворка пра такія відавочныя рэчы. Вось і прыклад, як выдатна ўсе гады расійская soft power уплывала і ўплывае на ўладальнікаў пашпарта РБ.