Get Mystery Box with random crypto!

. Плюс ёсьць людзі, асабіста зацікаўленыя, — сваякі тых, хто ў | Священный Белавуд

. Плюс ёсьць людзі, асабіста зацікаўленыя, — сваякі тых, хто ўдзельнічаў у стварэньні фільмаў. Людзі гатовыя ахвяраваць грошы, каб пабачыць там сваю бабулю, якая калісьці зьнялася ў масоўцы.

"Каб выкупіць тыя фільмы, якія засталіся з узгодненага сьпісу, не хапае яшчэ 40 тысяч расейскіх рублёў, гэта каля 1300 даляраў. У канцы сакавіка будзе гатовая тая партыя, якую аплацілі раней, тады спадзяемся замовіць астатняе — альбо ўсё, альбо тое, на што хопіць сабраных грошай", — кажа Андрэй Скуратовіч.

Наш суразмоўца перакананы, што старыя фільмы цікавыя для тых, хто вывучае кіно і хто цікавіцца гісторыяй беларускага кінэматографу. Аднак дзяржаўныя каналы і прыватныя кінастудыі таксама зацікаўленыя мець доступ да старых фільмаў, таму што ім часта патрэбныя старыя кадры. Усё, што ўдаецца выкупіць з Расеі, папаўняе фонды Музэю гісторыі кіно. Днямі, дарэчы, ананімны дабрадзей адгукнуўся на заклік у LiveJournal і прэзэнтаваў туды новы вялікі тэлевізар: стары быў даўно сьпісаны, але выкарыстоўваўся, бо іншага не было.

https://www.svaboda.org/a/24922530.html