Друзья, а вы знали Андрея Скуратовича — энтузиаста и координат | Священный Белавуд
Друзья, а вы знали Андрея Скуратовича — энтузиаста и координатора по возврату старых белорусских фильмов из России на родину?
В прошлом году Андрей умер на 50-ом году жизни и мы решили вспомнить благодаря статье "Радио Свобода" про этого важного для белорусского кино человека.
***
Калісьці праца Андрэя Скуратовіча была зьвязаная з кіно і тэлебачаньнем. А цяпер ён — кінааматар, блогер, каардынатар у справе вяртаньня беларускіх фільмаў з Расеі.
Шмат гадоў таму любоў да твораў Уладзімера Караткевіча спарадзіла ў Андрэя цікавасьць да пісьменьніка яшчэ і як да «самага невядомага беларускага кінадакумэнталіста». Спачатку ён проста захацеў даведацца, як рэдагавалі фільмы паводле ягоных твораў у савецкі час, паглядзець выразаныя сцэны. Пасьля стаў шукаць дакумэнтальныя фільмы, якія здымаў Караткевіч у 60-я гады. Ад фільмаў Караткевіча захапленьне перакінулася і на іншае беларускае кіно.
Гадоў 6 таму Андрэй даведаўся, што ў Менску на «Беларусьфільме» з пачатку 1960 да 1974 году здымалі неафіцыйнае кіно. Гэта не было нелегальна, але і дазволаў ніякіх ня бралі. Проста ніхто асабліва не зьвяртаў увагі, таму што шырока гэтыя фільмы не дэманстраваліся.
Гэта было нешта сярэдняе паміж дакумэнтальным кіно, капусьнікам і "Клюбам вясёлых, знаходлівых". Ніякай крамолы, але і не афіцыёз. Супрацоўнікі КДБ некалькі разоў усё ж спрабавалі ўмяшацца. Напрыклад, у 1968 годзе, калі сканчалася хрушчоўская адліга і ўлады сталі спыняць любую самадзейнасьць, у кіношнікаў адбыліся ператрусы. Канчаткова ўсё спынілася толькі ў 1974 годзе. Шмат кінаматэрыялу канфіскавалі, і ён назаўсёды зьнік у нетрах КДБ, але частка кінастужак захавалася ў прыватных хатніх калекцыях, а таксама ў падвалах кінастудыі.
Фільмы, якія здымаліся афіцыйна, трапілі ў Расею, бо там знаходзіўся Дзяржфільмафонд СССР з адмысловым кінасховішчам. Гэтае кінасховішча — у горадзе Белыя Стаўбы — пазьней стала Дзяржфільмафондам Расеі, а беларускія кінастужкі там і засталіся.
"Потым я празь сяброў і знаёмых даведаўся, што ў Белых Стаўбах ёсьць яшчэ пласт даваенных фільмаў, зьнятых у 1920-я, 30-я гады, — распавядае Андрэй. — Стан іх вельмі кепскі — дзесьці няма гуку, дзесьці не хапае цэлых частак. Але тут ужо няма рады, бо частка архіву згарэла падчас першай бамбёжкі Менску ў 1941 годзе. Увогуле, шмат стужак у кепскім стане: замест сіняга, зялёнага і чырвонага колеру, спалучэньне якіх утварае ўсю каляровую гаму, застаўся толькі чырвоны, які ад часу стаў бурачковым. І гэта, безумоўна, накладае цяжкасьці пры аднаўленьні. Працэс выглядае так: спачатку стужку чысьцяць ад грыбка і плесьні — гэта рэстаўрацыя, затым на адмысловым абсталяваньні залічбоўваюць, атрымліваючы стандартныя файлы mp4. Робяць гэта супрацоўнікі Дзяржфільмафонду Расеі".
Летась шляхам дабрачыннай акцыі беларусы сабралі грошы, каб выкупіць асобнік Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. Андрэй Скуратовіч спрабуе разам зь сябрамі зрабіць тое самае з фільмамі:
Афіцыйнага фінансаваньня на выкуп старых беларускіх фільмаў няма. Міжурадавыя перамовы наконт гэтага цягнуцца з 1992 году — ужо трэцяе дзесяцігодзьдзе пайшло. Таму цяпер усе аўтарскія правы належаць Беларусі, а фізычна фільмакопіі знаходзяцца ў Расеі. Андрэй Скуратовіч разам з групай знаёмых кінааматараў дамовіўся зь Дзяржфільмафондам Расеі на выкуп залічбаваных фільмаў.
То бок самі стужкі застаюцца ў сховішчы ў Белых Стаўбах, а для беларусаў робяць лічбавыя копіі. Але патрабуюць пацьверджаньня, што афіцыйны праваўладальнік ня супраць такога выкупу. Такое пацьверджаньне цяпер ёсьць. Адпаведныя паперы зь Міністэрства культуры былі адпраўленыя ў Расею.
Кошт адносна невысокі. За адну частку, а гэта 10 хвілін, трэба заплаціць 550 расейскіх рублёў. Фільм звычайна складаецца з 5–6 частак — выходзіць каля 100–120 даляраў за стужку.
Ніякай зьнешняй рэклямы збору сродкаў кіналюбы не рабілі. Зьбіралі грошы на выкуп залічбаваных копій у сваім жа коле. А таксама сярод аматараў рэтракіно, наведнікаў Музэю гісторыі кіно, выкладчыкаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе рыхтуюць рэжысэраў і апэратараў. Бывала, што дапамагалі знаёмыя прадпрымальнікі