Get Mystery Box with random crypto!

Мы не злачынцы. Мы проста любім Беларусь. Сёння нашая каманда | Годна

Мы не злачынцы. Мы проста любім Беларусь.

Сёння нашая каманда даведалася, што сацсеткі «Годна» прызналі экстрэмісцкімі. Мы не ведаем, за што і чаму, але не здзіўляемся, бо Беларусь — краіна цудаў

Мы вас любім і хочам растлумачыць наступныя моманты:

Сябраваць з намі па-ранейшаму можна. Экстрэмісцкімі прызнаныя старонкі ў сацсетках, але не нашыя ідэі, прадукты і каманда.

Для нас вельмі важна тое, што мы робім. І мы працягнем гэта рабіць.

Калі вам падабаецца наш кантэнт — натхняйцеся, бярыце нашыя ідэі і рабіце з іх свой уласны кантэнт. Без пазнакі аўтарства. Важна, каб кантэнту з любоўю да Беларусі было больш, бо мы робім годную справу.

Калі вы ў Беларусі і хвалюецеся за сваю бяспеку, вы можаце адпісацца ад нашых сацсетак. Было б цудоўна, каб вы знаходзілі спосаб адсочваць наш кантэнт, бо мы робім яго для вас.

За нас хвалявацца не трэба. Мы ў бяспецы.

Мы ўпэўнены, што пашырэнне беларускай мовы і папулярызацыя нацыянальных каштоўнасцяў — гэта Годна!