Get Mystery Box with random crypto!

Глядзіце, якая навіна! Цяпер раварыстам будзе зручней карыста | Годна

Глядзіце, якая навіна!

Цяпер раварыстам будзе зручней карыстацца сваім транспартам у горадзе.

А1 пачаў устаноўку велапарковак у гарадах Беларусі. Першыя з іх ужо з'явіліся ў Мінску каля ўваходу ў галоўны офіс А1, а таксама каля флагманскага магазіна кампаніі і кавярні «Інклюзіўны барыста» на вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Адметнасць у тым, што ў іх распрацоўцы ўдзельнічалі самі раварысты. У такой калабарацыі велапаркоўкі атрымаліся надзвычай зручнымі і адаптаванымі пад патрэбы самых актыўных карыстальнікаў.