Get Mystery Box with random crypto!

Роўна 30 год таму спыніў сваё існаванне магутны СССР, якому, з | Наша гісторыя

Роўна 30 год таму спыніў сваё існаванне магутны СССР, якому, здавалася, наканавана жыць вечна. 8 снежня 1991 года ў "Віскулях", што ў Белавежскай пушчы, ва ўрадавай сядзібе, якая будавалася для прыёму на паляванне высокіх гасцей, Беларуссю, Украінай і Расіяй быў падпісаны дакумент аб канчатковым скасаванні дзяржавы, якая праіснавала амаль 70 год.

Пра тое, што паспрыяла гэтаму гістарычнаму кроку, чытайце ў структураваным тэксце "Чаму распаўся Савецкі Саюз" ад намесніка галоўнага рэдактара "Нашай гісторыі" Алеся Пашкевіча ў 10 нумары нашага часопіса, ён шмат што праясняе.

Часопіс можна набыць у гандлёвым цэнтры «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41–42 і 44–45, «Галіяфах» (вул. Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе), «Рагне» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»), «Кніжнай шафе» (пр. Дзяржынскага, 9). Поштай ці з дастаўкай на дом вы можаце яго замовіць праз knihi.by, kniganosha.by, mmkut.by, halijafy.by, ragna.by. Таксама мы ёсць у аддзелах прэсы розных гіпермаркетаў па ўсёй краіне.