Get Mystery Box with random crypto!

Сёння і заўтра — продаж свежай «Нашай гісторыі» ў рэдакцыі На | Наша гісторыя

Сёння і заўтра — продаж свежай «Нашай гісторыі» ў рэдакцыі

Набыць свежы нумар можна будзе па нашым рэдакцыйным адрасе Энгельса, 34а (гэта там, дзе рэдакцыя «Народнай Волі») у пятніцу, 13 жніўня, з 16:00 да 20:00 і ў суботу, 14 жніўня, з 12:00 да 18:00.

Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам.

Калі ласка, падрыхтуйце наяўныя грошы (наш касавы апарат не прымае аплату карткай). Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы будзем прадаваць па 2,5 рубля за нумар.

Прыйдзіце і купіце часопіс — для сябе і для сваякоў, суседзяў, сяброў, калег па працы.

Свежы нумар «Нашай гісторыі» пачынаецца артыкуламі пра драматычны перыяд у гісторыі Беларусі, калі Рэч Паспалітая стала цацкай у руках суседніх дзяржаў, а Беларусь перажыла страшныя спусташэнні. А таксама ў ім ёсць матэрыялы пра Васіля Вітку, Чэслава Мілаша, турэмныя будні палітвязняў пры Польшчы і шмат-шмат іншага цікавага.