Get Mystery Box with random crypto!

Сёння і заўтра прадаём чэрвеньскі нумар «Нашай гісторыі» ў рэд | Наша гісторыя

Сёння і заўтра прадаём чэрвеньскі нумар «Нашай гісторыі» ў рэдакцыі. І афармляем падпіску ўсім ахвотным

У продажы з'явіўся чэрвеньскі нумар «Нашай гісторыі». Калі вы не маеце падпіскі ці прапусцілі папярэднія нумары, то — 25 чэрвеня (пятніца) і 26 чэрвеня (субота) іх можна набыць па адрасе Энгельса, 34А. Гэта там, дзе рэдакцыя «Народнай Волі».

Таксама мы будзем прымаць падпіску на другое паўгоддзе, гэта шанец падпісацца на часопіс для тых, не надта сябруе з інтэрнэтам ці не хоча замарочвацца з квітанцыямі і іх аплатай у банку. 

Вось графік, па якім мы будзем працаваць гэтыя дні:
25 чэрвеня (пятніца): 16.00 — 20.00
26 чэрвеня (субота): 14.00 — 18.00 

Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам за Ліцэем БДУ.

Калі ласка, падрыхтуйце наяўныя грошы.

Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы (таксама выйшлі свежыя нумары) будзем прадаваць па 2,5 рубля за нумар.