Get Mystery Box with random crypto!

Выйшаў новы нумар 'Нашай гісторыі' (6/2021). У ім: - 'Не мы, | Наша гісторыя

Выйшаў новы нумар "Нашай гісторыі" (6/2021). У ім:

- "Не мы, дык нашыя косці здабудуць свабоду": лёсы Козел-Паклеўскіх, пяцёх братоў-паўстанцаў;

- Як падчас паўстання 1863 года спрабавалі разбудзіць Расію;

- Трэці народны: Кандрат Крапіва, які рэдка адкрываў сваю асабістую ракавіну;

- Псіхолаг Віктар Франкл: як выжыць у турме;

- Горад засынае, прачынаецца мафія: калі брэндам піцы Італія ганарыцца, то мафія, "камора", "ндрангета" - боль і пляма на рэпутацыі;

- М'янма: чаму там уладу трымае армія;

- Вясёлае жыццё савецкага марака: першыя вялікія грошы беларус Ігар Таркан зарабіў яшчэ курсантам мараходнага вучылішча;

- Стамбул: альфа-горад, другі Рым, мяняецца на вачах;

- Мёртвая рука: чым кіраваліся кіраўнікі Захаду ў апошнія гады перад распадам СССР і чым будуць кіравацца ў падыходах да цяперашняй Расіі?

- Верхняя Лужыца: карэнныя славяне Нямеччыны;

- "На вайне не хварэлі доўга — альбо паміралі, альбо папраўляліся": гісторыя жыцця стогадовага ветэрана Другой сусветнай вайны;

- Агуркі: няспелая паўднёвая ягада на беларускім стале.

Аўтары нумара: Віталь Чырвінскі, Васіль Герасімчык, Павел Навуменка, Паўліна Скурко, Андрэй Дзмітранок, Андрэй Дынько, Ігар Таркан, Максім Маханькоў, Сяргей Грунтоў, Андрэй Вашкевіч, Антон Рудак, Алесь Белы.