Get Mystery Box with random crypto!

«27 гадоў у турме, перш чым стаць прэзідэнтам». Сёння і заўтра | Наша гісторыя

«27 гадоў у турме, перш чым стаць прэзідэнтам». Сёння і заўтра — продаж свежай «Нашай гісторыі» з Нэльсанам Мандэлай на вокладцы.

Таксама можна будзе падпісацца на месцы да канца года.

Набыць свежы нумар «Нашай гісторыі» можна будзе цягам двух дзён па нашым рэдакцыйным адрасе: Энгельса, 34а (гэта там, дзе рэдакцыя «Народнай Волі»).

Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам.

у пятніцу, 4 чэрвеня, з 16:00 да 20:00
у суботу, 5 чэрвеня, з 12:00 да 18:00.

Калі ласка, падрыхтуйце наяўныя грошы.
Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы (таксама выйшлі свежыя нумары) будзем прадаваць па 2,5 рублі за нумар.

Тэмы нумара і інфармацыю, дзе яшчэ можна купіць ці замовіць часопіс, шукайце па спасылцы:
https://nn.by/?c=ar&i=272273