Get Mystery Box with random crypto!

21 кастрычніка 1878 года ў Палтаве нарадзіўся Уладзімір Пічэта | Р

21 кастрычніка 1878 года ў Палтаве нарадзіўся Уладзімір Пічэта – гісторык, педагог, археолаг, першы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З імем Пічэты звязана станаўленне беларускай савецкай гістарычнай навукі. Тэмы яго даследаванняў уключалі пытанні этнагенезу беларускага народа, гісторыю беларускіх гарадоў, археалогію і краязнаўства, гісторыю беларускай мовы і літаратуры, скарыназнаўства. З 516 прац вучонага больш за 150 прысвечаны гісторыі Беларусі.

#дзеньугісторыі