Get Mystery Box with random crypto!

14 кастрычніка 1903 года ў мястэчку Ульянавічы нарадзіўся Ляво | Р

14 кастрычніка 1903 года ў мястэчку Ульянавічы нарадзіўся Лявон Рыдлеўскі – беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч.

Быў адным з самых маладых удзельнікаў Слуцкага паўстання 1920 года і антысавецкага партызанскага руху на Палессі да 1921 года. У 1929 годзе з'ехаў у Францыю, дзе пасля пачатка Другой сусветнай вайны ўступіў у Французскі замежны легіён. Пасля разгрому французскай арміі, ва ўмовах нямецкай акупацыі стаў удзельнікам французскага Супраціўлення. Адзін з лідараў беларускага руху ў Францыі.

#дзеньугісторыі