Get Mystery Box with random crypto!

13 кастрычніка 1847 года пад Мінскам нарадзіўся Эдвард Вайніло | Р

13 кастрычніка 1847 года пад Мінскам нарадзіўся Эдвард Вайніловіч - беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, адзін з найбагацейшых землеўладальнікаў Міншчыны, актыўна падтрымліваў ідэю беларускай незалежнасці і Раду БНР.

У 1905-1910 гг. на свае грошы пабудаваў у Мінску каталіцкі касцёл Святых Сымона і Алены ў памяць аб сваіх заўчасна памерлых дзецях. Быў шчырым католікам, але і заўзятым прыхільнікам міжнацыянальнага і міжканфесійнага міру, свабоды сумлення; будаваў праваслаўныя цэрквы.

#дзеньугісторыі