Get Mystery Box with random crypto!

Але самае страшнае яшчэ наперадзе — дагэтуль вялікіх сутыкненн | HARBACEVIČ

Але самае страшнае яшчэ наперадзе — дагэтуль вялікіх сутыкненняў не было, адбываўся толькі захоп плацдармаў з запланаванымі стратамі, рускія не трацілі жывую сілы на буйныя гарады, а рухаліся, спадзеючыся ўзяць, што трэба, у клешчы. Білі ракетамі.

Ебанат у Крамлі пераацанў настроі ва Украіне, падумаўшы, што там іх будуць чакаць украінкі з задранымі спадніцамі. А ў рэальнасці нават 13 аточаных на востраве Змяіны байцоў, маючы выбар жыць ці памерці, у лепшых традыцыях запарожцаў паслалі такіх «вызваліцеляў» нахуй. Лепш памерці, як грамадзянін, чым жыць, як абасцанец-беларускі ахвіцэр.

Духавітасць украінцаў не паказная, палітыкі застаюцца з народам, ёсць адкуль атрымліваць падмацаванні, Харкаў з Марыупалем і Кіевам рыхтуюцца стаць Сталінградамі. «Прыгожа» — не атрымаецца, мноства Рафікаў, якіх нагнаў туды Пуцін, стануць цынкавымі хлопчыкамі ў жывым эфіры, мноства Мыкол стануць Героямі Украіны пасмяротна. Лукашэнка ўцягнуў беларусаў у найбольшае ваеннае злачынства ХХІ стагоддзя.