Get Mystery Box with random crypto!

Беларус адмовіўся прадаваць расейцу спісаныя ваенныя цяжкавікі | Беларускі Гаюн | Belarusian Hajun project

Беларус адмовіўся прадаваць расейцу спісаныя ваенныя цяжкавікі, а той накатаў на яго данос у КДБ

Стала вядома, што яшчэ ў 2023 годзе грамадзянін Расеі Андрэй Кісялёў хацеў набыць у беларуса Змітра спісаную ваенную тэхніку, вялося аб БАЗ-АСА і УРАЛ-лазня. Расеец прыехаў у беларускі горад Горкі, дзе паглядзеў тэхніку і ўвечары дамовіўся аб сустрэчы, каб абмеркаваць умовы здзелкі.

На ёй расеец пачаў распавядаць беларусу навошта яму гэтыя машыны — для ўдзелу ў так званай «СВА», вайны супраць Украіны.

І вось тут беларус ужо не вытрымаў і адказаў яму, што Пуцін – забойца, Лукашэнка – вораг свайго народа, іх абодвух неабходна расстраляць. І ніякія машыны ён яму прадаваць не будзе без распіскі, што іх не дашлюць на вайну ва Украіну. За гэта расеец накатаў на беларуса данос у КДБ.

Падрабязней чытайце тут

@Hajun_BY