Get Mystery Box with random crypto!

«Дапытвалі супрацоўнікі контрвыведкі». Жыхар Баранавічаў распа | Беларускі Гаюн

«Дапытвалі супрацоўнікі контрвыведкі». Жыхар Баранавічаў распавёў, як яго затрымлівалі за інфармацыю для «Беларускага Гаюна»

У сярэдзіне сакавіка ў Баранавічах супрацоўнікі КДБ затрымалі 19-гадовага Паўла Цупрыянчыка за тое, што ён дасылаў інфармацыю пра перасоўванне расійскай вайсковай тэхнікі ў тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн». Спачатку хлопца дапыталі ў вайсковай камендатуры, а потым арыштавалі за «распаўсюд эктрэмісцкіх матэрыялаў».

«Яны мяне абвінавачвалі ў тым, што з-за такіх як я на нашую тэрыторыю прылятаюць украінскія снарады. Расказвалі пра свае справы на поўдні Брэсцкай вобласці, казалі пра абстрэлы ўкраінцамі мяжы і Лунінца. На ўсе мае "але" адказвалі пытаннем: "А дзе ты быў 8 гадоў таму?"» 

Хлопец распавёў «Вясне» пра допыт супрацоўнікамі контрвыведкі, пра стаўленне сілавікоў да вайны і ўмовы ўтрымання ў баранавіцкім ІЧУ https://bit.ly/3kHIyjx

Нядаўна Павел быў вымушаны з’ехаць за мяжу з адным заплечнікам праз пераслед уладамі. Падтрымаць Паўла фінансава можна па спасылцы.