Get Mystery Box with random crypto!

«Эвакуяваліся ў той момант, калі над намі на прыземным палёце | Хай так TV

«Эвакуяваліся ў той момант, калі над намі на прыземным палёце праляцеў самалёт і ад яго аддзялілася дзве бомбы. Выехалі за браму і за спінай выбухнула»

У нас новая гісторыя ад Дзяніса Дудзінскага пра беларусаў на вайне.

З першага дня вайны Павел з жонкаю хаваліся ў сутарэнні ва ўласным доме ў Ірпіні. Сям'я практычна не пакідала сховішча і не мела падняцца па ежу ці ваду. За час у сутарэнні Павел з жонкаю схуднелі на 7 кілаграмаў і саслаблі, таму эвакуацыя была вельмі цяжкая.

Цяпер Павел аднаўляе дом, ад якога засталіся некалькі сценаў і ўчастак. Беларус упэўнены: праз некалькі гадоў ён здолее сабраць у гасцях усіх, хто дапамагаў яму і падтрымліваў.

Паслухайце ягоную гісторыю