Get Mystery Box with random crypto!

Былая прэс-сакратарка Мінкульта і фандрэйзэрка Купалаўскага ця | Хай так TV

Былая прэс-сакратарка Мінкульта і фандрэйзэрка Купалаўскага цяпер кіраўніца лагістыкі гуманітарнага штабу ва Украіне.

Мінілазня, сухі душ, набор «раніца, як удома» – такую «гуманітарку» для ўкраінскіх жаўнераў прыдумалі валанцёры. Сярод іх – беларуска Юлія Гарачая. Яна распавяла, як беларусы дапамагаюць Украіне перамагчы расейскіх агрэсараў.

«Мы і калаш умеем трымаць, і абцасы насіць», - адзначае Юля.

Яна была прэс-сакратаркай Міністэрства культуры Беларусі і фандрэйзэркай Купалаўскага тэатру ў яго найлепшыя часы. Цяпер яна – кіраўніца лагістыкі ды камунікацыі гуманітарнага штабу «Валанцёрская сотня» у Львове. Дзяніс Дудзінскі лічыць, што гісторыя Юліі выдатна дэманструе, што беларусы не агрэсары, а аднадумцы ўкраінцаў, гатовыя змагацца супраць акупацыі і агульнага ворага.

Пра беларусаў, якія воляю лёсу аказаліся ў сітуацыі выпрабавання вайною. Глядзіце ў новым выданні «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» ПА СПАСЫЛЦЫ