Get Mystery Box with random crypto!

Алфавiт астранома Віктара Малышчыца @viktar_malyshchyts воЙ А | Журнал "Город женщин"

Алфавiт астранома Віктара Малышчыца @viktar_malyshchyts

воЙ
Аднойчы мы з трыма вучнямі паехалі здымаць зоркі ў Лепельскі раён. Там ёсць вельмі цікавае месца з каменнымі крыжамі. Калісьці гэта былі сярэднявечныя могілкі, потым іх зацягнулі на вяршыню аднаго з пагоркаў і там пакінулі для турыстаў.

Залезлі мы на гэты пагорак, адшукалі крыжы, падрыхтаваліся здымаць і назіраць. І тут у лесе побач з намі раздаўся гучны вой:
«А-у-у!» І па ўсім лесе: «Ау-у-у! Ау-у-у!» Аказваецца, ваўкі спакойна могуць выць зграямі не толькі ўзімку, але і ў пачатку восені.

І вось мы стаім у поўнай цем­ры сярод магільных крыжоў, побач з намі выюць ваўкі, а над намі – цудоўнае зорнае неба… Дарэчы, ніхто з нас не захацеў сыходзіць. А ваўкі павылі-павылі – і супакоіліся.

Многія пытаюць: ці не страшна па начах бадзяцца па палях ці балотах? Трэба сказаць, што хутка да цемры прывыкаеш, і нічога страшнага ў ёй няма. Дзікія жывёлы цябе баяцца яшчэ больш, чым ты іх. Акрамя вожыка.
Вожык – гэта самы страшны звер уначы. Калі ён ідзе на цябе праз кусты, то грукат і трэск стаяць, як ад мядзведзя. Ты чуеш трэск, свеціш ліхтарыкам – нікога не бачна. А трэск усё набліжаецца, набліжаецца… Пакуль не ўбачыш калючы клубочак, які ідзе па сваіх справах.