Get Mystery Box with random crypto!

- Насамрэч ноч – рознакаляровая. Але наша вока не ў стане гэта | Журнал "Город женщин"

- Насамрэч ноч – рознакаляровая. Але наша вока не ў стане гэта бачыць.

Зоркі па ўсім небе ззяюць на самыя розныя лады: блакітны, чырвоны, залацісты, аранжавы.

Млечны шлях таксама пераліваецца рознымі адценнямі.

Нават неба свеціцца! Ноччу наша Зямля акутана тоненькім зялёным шлейфам. Гэта вынік рэакцыі, якая ўзнікае, калі атамы атмасферы сутыкаюцца з часцінкамі з космасу.

На жаль, нічога гэтага мы не бачым. А камера ўмее накапліваць святло, што дазваляе паказаць су­свет такім, які ён ёсць насамрэч. Таму я і здымаю неба.

Паглядзіце цудоўныя фотаздымкі астрафатографа Віктара Малышчыца. І пачытайце не менш захапляльныя гісторыі.