Get Mystery Box with random crypto!

Сёння мэр Гомеля Уладзімір Прывалаў падпісаў пагадненне аб паб | Сильные Новости - gomel.today

Сёння мэр Гомеля Уладзімір Прывалаў падпісаў пагадненне аб пабрацімстве з мэрам расійскага горада Арол Юрыем Парахіным.

Гарады маюць даўнія сувязі ў розных сферах. Напрыклад, у Гомелі ў 1901 годзе быў адкрыты адзін з першых акцыянерных банкаў на тэрыторыі Расійскай імперыі – Арлоўскі камерцыйны банк. Будынак аднаго з філіялаў захаваўся да сённяшніх часоў на рагу вуліц Савецкай і Ірынінскай.

Прывалаў падкрэсліў важнасць эканамічнага партнёрства: летась тавараабарот паміж Гомелем і Расійскай Федэрацыяй склаў больш за 70% ад агульнага аб'ёму знешняга гандлю горада, а экспарт тавараў у Арлоўскую вобласць падвоіўся.