Get Mystery Box with random crypto!

Пра тры колы цэнзурнага пекла. У Беларусі змяніўся Кодэкс аб | Салідарнасць – главные новости Беларуси

Пра тры колы цэнзурнага пекла.

У Беларусі змяніўся Кодэкс аб культуры — новая версія з папраўкамі, якія падпісаў днямі Лукашэнка, набудзе сілу з 2023 года. Сярод зменаў, пра якія ўжо дакладна вядома: на ўсе культурна-відовішчныя мерапрыемствы, акрамя асабістых святаў (вяселлі, юбілеі) арганізатарам давядзецца атрымліваць дазвол у Мінкульце, які складзе адмысловы рэестр; экскурсіі ў музеях змогуць праводзіць толькі іх супрацоўнікі; дзяржаўныя ўстановы атрымаюць прыярытэт на набыццё любых культурных каштоўнасцяў, якія ўласнік вырашыць прадаць. Таксама анансаваныя новыя нормы для бібліятэчнай, музейнай, рамеснай дзейнасці, народнай творчасці, кінематаграфіі.

Канешне, і ранейшы Кодэкс аб культуры таксама не спрыяў яе развіццю. Але цяпер, відаць, зарэгуляванасць культурнай галіны і цэнзура ўсё больш узаконьваюцца. Пра тое, да чаго гэта прывядзе, пагутарылі з Сяргеем Будкіным, кіраўніком Беларускай Рады к*льтуры: https://daoewxjjsasu2.cloudfront.net/post/budkin-a-vyaselle-kali-yano-mae-na-mece-atrymanne-/186546/