Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі геймер

Лагатып тэлеграм-канала gamer_by — Беларускі геймер Б
Лагатып тэлеграм-канала gamer_by — Беларускі геймер
Адрас канала: @gamer_by
Катэгорыі: гульні
мова: беларускі
Падпісчыкі: 854
Апісанне з канала

Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны са сьвету кампутарных гульняў (і ня толькі).
Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Мы ў Discord:
https://discord.gg/Zq7bTWhvk4

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-11-03 16:21:51
Frogwares прадставілі геймплейны трэйлер рэмейку Sherlock Holmes: The Awakened.

Паспрабуйце неверагодную прыгоду ў сусьвеце Лаўкрафта, адноўленую з нуля з сучаснай графікай і геймплэем. Станьце Шэрлакам Холмсам і апыніцеся ў цэнтры жудаснай легенды аб Ктулху, расьсьледуючы сэрыю таямнічых зьнікненьняў у Эўропе й ЗША!

Рэліз гульні заплянаваны на люты 2023 для PlayStatіon, Xbox, Nіntendo Swіtch і PC.
265 views13:21
Адкрыць / каментаваць
2022-11-03 14:00:17
Sony абвясьціла дату рэлізу й кошт PSVR 2.

VR-шлем паступіць у продаж 22 лютага 2023 году па кошце ў 550 $ (стандартнае выданьне).
Набор з Horizon Call of the Mountain абыдзецца ў 600$, а кошт зараднай станцыі складзе 50$.

Таксама Sony прадставіла сьпіс гульняў, якія будуць падтрымліваць новы шлем:

The Dark Pictures: Switchback VR;
Crossfire: Sierra Squad;
The Light Brigade;
Cities VR – Enhanced Edition;
Cosmonious High;
Hello Neighbor: Search and Rescue;
Jurassic World Aftermath Collection;
Pistol Whip VR;
Zenith: The Last City;
After The Fall;
Tentacular.
268 views11:00
Адкрыць / каментаваць
2022-11-03 12:00:16
Стала вядома дата прэм’еры сэрыяла па The Last of Us.

Прэм’ера сэрыяла па The Last of Us адбудзецца на HBO Max ужо 15 студзеня 2023 году.

Сэрыял ”Адны з нас” перанясе гледачоў у постапакаліптычны сьвет і раскажа гісторыю выжываньня Джоэла й Элі, якія разам павінны будуць пераадолець палову краіны, дапамагаючы адзін аднаму ў падарожжах па руінах былых Злучаных Штатаў.

У галоўных ролях — Педра Паскаль (Джоэл) і Бэла Рамзі (Элі).
289 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2022-11-03 10:00:15
Інсайдэр сьцьвярджае, што хакеры ўзламалі тэставую вэрсыю The Sіms 5.

Па інфармацыі інсайдэра Тома Хендэрсана, хакеры здолелі знайсьці спосаб генераваць токены доступу да гульні. Зь іх выкарыстаньнем удалося абысьціся без анляйнавай верыфікацыі й адабрэньня з боку EA. А замест афіцыйных сэрвераў яны задзейнічалі сэрвэры Peer 2 Peer.

Прастату ўзлому зьвязваюць з тым, што гульню ніхто й не шыфраваў.
Прататып гульні ствараецца на Unreal Engine 5, аднак невядома ці будзе сама гульня працаваць на гэтым рухавічку.

Ці дадуць хакеры доступ да прататыпа ўсім жадаючым таксама невядома.
Акрамя вышэй сказанага, крыніцы падзяліліся першымі ўражаньнямі ад The Sіms 5. Большая частка тэсьціроўшчыкаў літаральна ў захапленьні ад праекта й зь нецярпеньнем чакае выхаду гульні.
261 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2022-11-02 15:00:14
Bay 12 Games назвалі дату рэлізу Dwarf Fortress у Steam.

Азнаёміцца з адной з самых складаных гульняў можна будзе ўжо 6 сьнежня.

У параўнаньні зь першапачатковай вэрсыяй 2002 году, гульня зьведала шэраг зьмен, у першую чаргу графічных.
Так напрыклад замест сымбаляў ASCІІ у Steam-вэрсыі будзе ўмоўная, але тым ня менш вядомая й зразумелая графіка, а гульнявы працэс будзе суправаджацца прафэсыйным саўндрэкам, зь песьнямі на мове гномаў!

Больш за тое, упершыню за дваццаць гадоў, у гульні зьявіцца навучаньне!
305 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-11-02 13:51:41
У Steam дадалі магчымасць шукаць гульні з афцыйным перакладам на беларускую мову.

Valve пашырыла сьпіс моваў, па якіх у Steam можна выконваць пошук. Цяпер такіх моваў больш за 100 (у тым ліку беларуская).

Цяпер карыстальнікі Steam могуць абраць у наладах свайго акаўнта мовы, на якіх яны жадаюць бачыць кантэнт. Перавагі паўплываюць на тое, якая інфармацыя будзе зьяўляцца на старонках крамы й у розных опцыях фільтраў Steam.

Для таго каб дадаць беларускую мову перайдзіце альбо па спасылцы (для браўзэра), альбо у разьдзел Account details → Language кліенту Steam.

Нажаль сам Steam, па ранейшаму застаецца не беларусіфікаваным.
408 viewsedited  10:51
Адкрыць / каментаваць