Get Mystery Box with random crypto!

Bethesda падарыла «старажытныя скруткі» сваім супрацоўнікам у | Беларускі геймер

Bethesda падарыла «старажытныя скруткі» сваім супрацоўнікам у знак падзякі.

Bethesda Game Studіos правяла імпрэзу Scrolls Ceremony, на якой кіраўніцтва студыі ўзнагародзіла супрацоўнікаў «сапраўднымі старажытнымі скруткамі».

Да памятных скруткаў прышпіленыя значкі з лагатыпамі гульняў, над якімі працаваў супрацоўнік. Адзін з самых запоўненых скруткаў — у Тода Говарда, які працуе ў Bethesda з 1995 году. На ім аж 41 значок, у тым ліку за 25 гадоў, праведзеных у студыі, і стварэньне гульняў з сэрыі The Elder Scrolls.