Get Mystery Box with random crypto!

AMD прадставіла новыя відэакарты на архітэктуры RDNA 3. AMD п | Беларускі геймер

AMD прадставіла новыя відэакарты на архітэктуры RDNA 3.

AMD прадставіла гульнявыя відэакарты Radeon RX 7900 XT і Radeon RX 7900 XTX. Навінкі пабудаваны на графічным працэсары з архітэктурай RDNA 3, які AMD называе першым у сьвеце GPU з чыплетным дызайнам — ён складаецца зь некалькіх крышталяў.

Radeon RX 7900 XT мае графічны працэсар з 84 CU (Compute Unіts), якія нясуць у сабе 10752 струменевых працэсараў. Сярэдняя гульнявая частата — 2 Ггц. Карта атрымала 80 Мбайт памяці Іnfіnіty Cache, аб’ём відэапамяці GDDR6 — 20 Гбайт.

Radeon RX 7900 XTX атрымала графічны працэсар з 96 CU, архітэктурай RDNA 3, што кажа аб наяўнасьці 12288 струменевых працэсараў. Сярэдняя гульнявая частата — 2,3 Ггц, 96 Мбайт хуткаснай памяці Іnfіnіty Cache, аб’ём відэапамяці GDDR6 — 24 Гбайт.

Продажы стартуюць 13 сьнежня, рэкамэндаваны кошт відэакарты AMD RX 7900 XTX — 999$ ,RX 7900 XT — 899$ (Дарэчы GeForce RTX 4090 ацэнена ў 1599$ , а GeForce RTX 4080 у 1199$ ).