Get Mystery Box with random crypto!

Адбыўся рэліз псыхадэлічнага хорару The Chant. Прыгодніцкі хо | Беларускі геймер

Адбыўся рэліз псыхадэлічнага хорару The Chant.

Прыгодніцкі хорар-баявік ад трэцяй асобы для аднаго гульца, дзеяньне якога адбываецца на аддаленым духоўным востраве. Каб выжыць, вы павінны ствараць, змагацца й пазьбягаць псыхадэлічных жахаў, якія разьвязваюцца, калі духоўны рытуал ідзе ня так і абуджае вымярэньне зла!

Журналісты называюць The Chant нядрэнным прадстаўніком жанру, які, нажаль, нічым не вылучаецца і можа лёгка згубіцца на фоне іншых гульняў.

Кошт гульні ў Steam — 39,99$.