Get Mystery Box with random crypto!

Былы прадусар Dragon Age Марк Дарра выказаў сваё меркаваньне а | Беларускі геймер

Былы прадусар Dragon Age Марк Дарра выказаў сваё меркаваньне аб сэрыі Dragon Age на дадзены момант.

«Я лічу, што зараз Dragon Age знаходзіцца на лепшым з магчымых шляхоў, і ўсё, што адбылося з франшызай, павінна было адбыцца. І я не ўпэўнены, што ў сэрыі быў нейкі іншы шлях, які апынуўся б лепш. Аб Anthem я такога сказаць не магу.

Я веру ў Dragon Age 4. Веру ў гэтую каманду, веру ў яе бачаньне й у тое, што яго падтрымліваюць. Гэтая каманда здольная зрабіць неверагодна крутую гульню, яны знаходзяцца ў выдатным становішчы, каб гэтага дамагчыся
».

Раней BіoWare зрабілі справаздачу аб завяршэньні альфа-тэставаньня Dragon Age Dreadwolf.