Get Mystery Box with random crypto!

Студэнт біяфака БДУ задаў смелае пытанне падчас так званага «у | Free Belarus Center 🇺🇦

Студэнт біяфака БДУ задаў смелае пытанне падчас так званага «урока гістрарычнай памяці». Хлопцу адключылі мікрафон, а Лукашенка назваў яго апазыцыянтам.

«Пасля падзей 2020 года большая частка народа Беларусі адмаўляецца, скажам так, слухаць усякую праўладную інфармацыю, праўладную, патрыятычную і так далей. У сувязі з гэтым у мяне пытанне, якія дзеянні мы можам прадпрыняць, каб зняць дадзеныя акалічнасці», — спытаў першакурснік Дзяніс Знак.

Пасля фразы «большая частка народа Беларусі» яму адключылі мікрафон. Лукашэнка адказаў, што за яго прагаласавала 6,5 мільёнаў чалавек, а пратэставала 46 тысяч чалавек «на максымуме».

«Майце на ўвазе, што дзяржава моцная сваім парадкам. Не парушайце законаў, бо за гэта наступае строгая адказнасць. Ты на біялагічны факультэт паступіў? Я зараз у рэктара спытаю, як ён экзамены прымаў», — прыгразіў ён маладзёну.