Get Mystery Box with random crypto!

Праўладная актывістка з Гродна, вядомая даносамі на пратэстоўц | Free Belarus Center 🇺🇦

Праўладная актывістка з Гродна, вядомая даносамі на пратэстоўцаў, паскардзілася... на рознакаляровага паветранага змея.

Вольга Бондарава пабачыла ў цаццы «дэманстрацыю ЛГБТ-сімволікі дзецям», піша Hrodna.Life.

«У заканадаўстве Рэспублікі Беларусь адсутнічае забарона на выяву „Адзінарогаў“ на якім-небудзь прадмеце, рэчы. У выніку мы не знайшлі парушэння з нашага боку», — адказаў жанчыне дырэктар гандлёвага унітарнага прадпрыемства «Пупс і К» Андрэй Кунскі.

Бондарава засталася такім адказам незадаволеная.