Get Mystery Box with random crypto!

У Гродна затрыманы журналіст і кіраўнік «Цэнтра гарадскога жыц | Free Belarus Center 🇺🇦

У Гродна затрыманы журналіст і кіраўнік «Цэнтра гарадскога жыцця» Павел Мажэйка.

Прычына затрымання невядомая. Як піша Hrodna.Life, 30 жніўня дома ў Мажэйкі прайшоў вобшук, які доўжыўся шэсць гадзін. Яго самаго змясцілі ў ІЧУ.

Нагадаем, у сакавіку 2021 года Паўла Мажэйку затрымлівалі разам з мастаком Алесем Пушкіным, але вызвалілі праз 72 гадзіны.