Get Mystery Box with random crypto!

Палітзняволеная Вольга Гарбунова пакінула Беларусь. «Воля на | Free Belarus Center 🇺🇦

Палітзняволеная Вольга Гарбунова пакінула Беларусь.

«Воля на волі. Ведае крымінальна-выканаўчая інспекцыя, ведайце і вы. Я з’ехала з Беларусі», — напісала актывістка ў сваём Facebook.

Вольга — былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту. Яе затрымалі 9 лістапада 2021 года і завялі справу за «арганізацыю альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Вользе прысудзілі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.