Get Mystery Box with random crypto!

Ужо сёння Free Belarus Center запрашае наведаць вэбінар: «Чаму | Free Belarus Center 🇺🇦

Ужо сёння Free Belarus Center запрашае наведаць вэбінар: «Чаму весці TikTok — гэта не сорамна».

Амаль усе медыарэсурсы, буйныя кампаніі і брэнды маюць свой акаўнт у TikTok. Акрамя гэтага, ён ёсць у музыкаў і актораў, пісьменнікаў і блогераў ды іншых медыйных асоб.

Беларускі TikTok стаў вельмі папулярны ў апошнія некалькі гадоў. Відэа з беларускім кантэнтам набіраюць мільёны праглядаў, а стварыць свой акаўнт і развіваць яго, можа любы чалавек.

Трэнінг правядзе Мікіта Бялевіч — кантэнт-мэйкер, TikTok- і YouTube-блогер, TikTok-прадусар, вядоўца і паэт.

Вы даведаецеся:

як стварыць акаўнт,
пра што здымаць відэа,
у чым прынцыповая розніца TikTok-фармату ад усіх іншых.

Вэбінар пройдзе 3 жніўня а 19:00 (па мінскім часе)

Рэгістрацыя на трэнінг па спасылцы https://forms.gle/xovTVni2xQ8SCpoW9