Get Mystery Box with random crypto!

Free Belarus Center запускае Акселератар адвакацыйных праектаў | Free Belarus Center 🇺🇦

Free Belarus Center запускае Акселератар адвакацыйных праектаў.

Мы запрашаем беларускіх актывістаў_ак — як тых, хто знаходзіцца ў РБ, так і тых, хто пакінуў краіну — прыняць удзел у 3-х месячнай праграме.

Удзельнікі_цы будуць працаваць над ідэямі грамадскіх кампаній, атрымаюць новыя веды і навыкі ад спецыялістаў па адвакацыі, а таксама атрымаюць магчымасць фінансавай падтрымкі праектаў, якія датычацца дасягнення пазітыўных змен у грамадскай сферы.

Пад час Акселератара вы зможаце даведацца, што ж насамрэч азначае «адвакацыя», якія бываюць віды адвакацыі, пра этапы, інструменты і тактыкі адвакацыйнай кампаніі, як выбудоўваць камунікацыйную стратэгію.

Удзельнікам_цам будуць дапамагаць беларускія і міжнародныя ментары_кі.

Па выніках праграмы акселератара пасля праходжання афлайн-трэнінгу, дапрацоўкі праектаў і пітчынгу ідэй удзельнікі_цы могуць прэтэндаваць на фінансавую падтрымку ў памеры ад 500 да 2000 USD.

Падрабязнасці па спасылцы https://bit.ly/3cVTo4W