Get Mystery Box with random crypto!

Замежнае кіно — адзін з найлепшых спосабаў знаёмства з культур | Free Belarus Center 🇺🇦

Замежнае кіно — адзін з найлепшых спосабаў знаёмства з культурай быту, размовы, адукацыі, адпачынку, які адначасова вучыць успрымаць новую мову на слых (каб не стаяць з перакладчыкам у «Жабцы»).

Запрашаем на першую сустрэчу ў чацьвер, 4 жніўня, а 19:00 (па варшаўскім часе).

У плянах: знаёмства з польскай мовай і культурай і, канешне, адпачынак! Нальём па кілішку віна, зручна ўмосцімся на канапах, праглядзім фільм і пагутарым пра яго.

Першы абраны фільм: «Powidoki» (2016, Andrzej Wajda).

«СССР. Мастацтва хочуць падпарадкаваць палітыцы, бо вальнадумства быць не павінна. Фільм кранальны, якасна зьняты, а тэма застаецца актуальнай да нашых часоў. Рэжым баіцца мастацтва і намагаецца зьнішчыць творцаў».

Чакаем вас! Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя па спасылцы https://bit.ly/3bn4oaY.