Get Mystery Box with random crypto!

Святлана Ціханоўская запрашае да рэгістрацыі на Канферэнцыю Но | Free Belarus Center 🇺🇦

Святлана Ціханоўская запрашае да рэгістрацыі на Канферэнцыю Новая Беларусь

Форма для рэгістрацыі
– тут: https://forms.gle/cysMV5XeAAi4PeZ7A.

Святлана Ціханоўская
: «Вы казалі «збярыцеся разам і дайце голас усім» – і мы разам з партнёрамі, КР, BYPOL, НАУ, палітыкамі, грамадзянскімі ініцыятывамі, бізнесамі, аналітыкамі і незалежнымі экспертамі збярэмся разам на Канферэнцыю Новай Беларусі. Мы будзем размаўляць адно з адным адкрыта, паказваць вынікі працы, спрачацца пра рэальныя планы.

Вы казалі «слухайце не толькі тых, хто вас хваліць, але і тых, хто крытыкуе» – і таму мы зрабілі форму адкрытай рэгістрацыі і ў дадатак да яе я асабіста запрасіла прадстаўнікоў абсалютна розных сілаў і меркаванняў. Мы прапануем удзельнічаць у адкрытых абмеркаваннях – на наступныя тэмы:

Якімі павінны быць стратэгічныя стратэгічныя прыярытэты нашай працы зараз?

Якім будзе транзітны перыяд і хто павінен адказваць за яго?

Як стварыць умовы для годнага жыцця і выратаваць краіну ад эканамічнага крызісу?

Як рэарганізаваць дэмакратычныя сілы пад задачы, якія мы вылучым разам?

Галоўным вынікам двух дзён працы будзе тое, што мы разам дамовімся, што рабіць далей – і будзем працаваць адзіным фронтам.

Што важна – збяруцца не толькі палітыкі – але і журналісты, прадпрымальнікі, актывісты і аналітыкі, прадстаўнікі НДА, лекары, артысты, настаўнікі і спартоўцы. Мы дамо пляцоўку для абмеркавання пытанняў медыя, бізнесу і грамадзянскай супольнасці. А галоўнае – усё гэта будзе даступна ў анлайн-трансляцыі. Мы будзем чытаць вашыя каментары і адказваць на вашыя пытанні. Мы будзем побач і разам».

Задаць пытанні па Канферэнцыі вы можаце тут: https://t.me/conference_new_belarus

Праграма Канферэнцыі тут: https://conferencenewbelarus.org