Get Mystery Box with random crypto!

Нагадаем, што заўтра, 23 ліпеня, ў Варшаве выступяць Андрусь Т | Free Belarus Center 🇺🇦

Нагадаем, што заўтра, 23 ліпеня, ў Варшаве выступяць Андрусь Такінданг і Аквалерыя.

Андрусь
— паэт, кампазітар, музыка гуртоў Recha, Harotnica mix.

Аквалерыя — выкладчыца вакалу, кампазітарка і спявачка гуртоў Kriwi, Harotnica mix.

Разам яны выканаюць акустычныя версіі хітоў са сваіх праектаў і таксама зайграюць новыя песні. А яшчэ наведвальнікі канцэрту змогуць паспяваць народныя песні разам з Аквалерыяй.

Адмысловыя госці: дуэт Znak Stop — гэта дзве асобы, якія перакладаюць на музыку свае думкі. Іх гукі — гэта апрацаваны пераказ стасункаў і эмоцый, які вядзе далей, у глыбіню беларускай душы.

Канцэрт адбудзецца ў Pub Beer Station па адрасе Lwowska 17.
Пачатак а 20:00.
Квіткі: 25 zl.