Get Mystery Box with random crypto!

Сёння, 22 ліпеня, а 19:00 у Варшаве адкрываецца выстава «Borde | Free Belarus Center 🇺🇦

Сёння, 22 ліпеня, а 19:00 у Варшаве адкрываецца выстава «Border Status» трох беларускіх мастакоў — Таццяны Радзівілка, Таццяны Кандрацэнка і Уладзіміра Сакалоўскага.

На выставе будуц прадстаўлены творы апошніх гадоў Таццяны Радзівілка, Таццяны Кандрацэнка і Уладзіміра Сакалоўскага — створаныя да падзей 2020 года і тыя, што з’яўляюцца прамым водгукам на гэтыя падзеі.

Будуць паказаны тры розныя погляды мастакоў, якія вынікаюць з сітуацый, у якой яны апынуліся: штодзённы кантакт з навакольнай рэчаіснасцю, пераходны стан і вымушаная эміграцыя.

Выстава у галерэі «101 Projekt» (ul. Piękna 62/64) будзе ісці па 12 жніўня.