Get Mystery Box with random crypto!

У Варшаве адбудзецца фестываль салідарнасці «Супраціў», які аб | Free Belarus Center 🇺🇦

У Варшаве адбудзецца фестываль салідарнасці «Супраціў», які аб’ядноўвае беларусаў, украінцаў і палякаў.

З 12 да 18 гадзін на тэрыторыі фестываля «Opór»
будуць працаваць арт-маркет, пляцоўка грамадскіх арганізацый, лекторый, wakepark, скаладром, пляж і гэтак далей.

Каля 18:00 пачнецца канцэрт сучасных музычных гуртоў розных стыляў і гучання. Свой удзел у фестывалі ўжо пацвердзіл:

NXOV (Украіна, гіперпоп/металкор)
Tyapin CREW (Беларусь, рэп-кор)
RVAŃ (Украіна, поп-рок)
Graphotype (Беларусь-Польшча, рок-н-рол)
Szara Masa (Польшча, хардкор-панк)
I33I (Украіна, індзі-рок)
The SUPERBULLZ (Беларусь-Украіна, хардкор)
Karlen&Co (Украіна, джаз-рок)
Мала стылю (Беларусь, індзі-панк)

Уваход на «Opór» будзе умоўна-платны — 20 злотых (можна ахвяраваць больш), якія цалкам пойдуць на дапамогу беларусам і украінцам.

50% сабранай сумы пойдзе ў дапамогу дзецям, якія ўцяклі ад вайны ва Украіне (Фонд Mama Vdoma)
50% на дапамогу палітычным вязням у Беларусі (Фонд
INeedHelp.BY)